БЕЛ Ł РУС

Пры наведванні Лукашэнкам Мак.бай не абышлося без Умкі на стале ФОТАФАКТ

8.03.2026 / 20:30

Nashaniva.com

Лукашэнка наведаў рэстарацыю Мак.бай у Першым нацыянальным гандлёвым доме ў Мінску не адзін, а ў суправаджэнні шматлікай світы. У склад дэлегацыі ўключылі і шпіца Умку. 

Скрыншот з відэа

На відэа з месца падзеі відаць, што шпіца не толькі ўзялі з сабой у рэстарацыю, але нават адвялі яму пад ляжанне асобны столік, за якім сядзіць таксама асабістая доктарка Лукашэнкі, а па сумяшчальніцтве штатная нянька-даглядчыца Умкі Святлана Канашэнка. 

За суседнімі столікамі размясціліся праўладны бізнэсмен Сяргей Цяцерын, першы відэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў і старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў. Усе яны глядзяць на тое, як шэф-кухар рэстарана Антон Каленік абслугоўвае Лукашэнку. 

Чытайце таксама:

Лукашэнка загадаў перайменаваць у Беларусі каву амерыкана

«Што, ізноў не аплачана?» Перад Лукашэнкам у Мак.бай хваліліся цуда-апаратам, які пры ім адмовіўся працаваць

Лукашэнка 8 сакавіка прыехаў у «Мак.бай» ФОТЫ

Каментары да артыкула