БЕЛ Ł РУС

ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па ўніверсітэце, які рыхтуе афіцэраў для Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

7.03.2026 / 09:48

Nashaniva.com

У аперацыі ўдзельнічалі больш за 80 самалётаў.

ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па ўніверсітэце імама Хусэйна на паўночным усходзе Тэгерана — установе, якая рыхтуе афіцэраў для Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі. Пра ўдар паведаміла прэс-служба ЦАХАЛ.

Паводле даных ізраільскай разведкі, на тэрыторыі ўніверсітэта размешчаныя некалькі ваенных аб’ектаў, якія выкарыстоўваюцца КВІР.

«Гэты аб’ект быў законнай ваеннай цэллю ў адпаведнасці з законамі ўзброенага канфлікту з улікам яго характару, выкарыстання і прызначэння», — гаворыцца ў паведамленні.

Падчас паветранага налёту Ізраіль таксама пашкодзіў падземную інфраструктуру, якая выкарыстоўваецца для захоўвання балістычных ракет, дадалі ў ЦАХАЛ.

У аперацыі ўдзельнічалі больш за 80 самалётаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула