БЕЛ Ł РУС

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

6.03.2026 / 15:34

Nashaniva.com

Ён загінуў 4 сакавіка.

Пра смерць Васіля паведаміла ў сацсетках яго жонка Святлана.

«Маё сэрца разбілася назаўсёды. Я не магу ў гэта паверыць. Мой Любушак загінуў. Маё каханне, маё шчасце! Я так сумую па Табе, па Тваіх моцных абдымках. Па Тваім шчырым смеху. Па Тваім добрым сэрцы. Ты быў нашай апорай і падтрымкай. Хоць Ты ваяваў і нас абараняў, але гэта Ты быў для нас надзейным тылам. Мае слёзы бясконцыя. Мая туга бязмежная… Маё сэрца разрываецца ад болю! Вася загінуў 4 сакавіка падчас выканання баявога задання», — напісала яна.

Ураджэнцу Крупак Васілю Рапіцкаму было 40 гадоў. У яго засталіся двое непаўналетніх дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула