БЕЛ Ł РУС

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў

6.03.2026 / 13:46

Nashaniva.com

Начальнік упраўлення па расследаванні злачынстваў у фінансава-крэдытнай сферы цэнтральнага апарату Следчага камітэта Дзмітрый Даліннік кардынальна змяніў сваё жыццё.

Дзмітрый Даліннік, 2019 год. Фота: сацыяльныя сеткі

У студзені 2023 года стала вядома пра затрыманне 41‑гадовага Дзмітрыя Далінніка. На той момант ён быў начальнікам упраўлення па расследаванні злачынстваў у фінансава-крэдытнай сферы цэнтральнага апарату СК. Менавіта ён узначальваў следчую групу па справе Tut.by.

Цяпер «Люстэрка» высветліла, што Даліннік атрымаў 14 гадоў зняволення па ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару арганізаванай групай).

Дзмітрый Даліннік знаходзіцца ў папраўчай калоніі №3 у Віцебску. Паведамляецца, што ён працуе днявальным — на пасадзе, блізкай да адміністрацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула