БЕЛ Ł РУС

80‑гадовая бабуля з Удмурціі двойчы прыязджала ў Мінск па заданні махляроў

6.03.2026 / 09:23

Nashaniva.com

Махляры патэлефанавалі ёй ад імя супрацоўнікаў ФСБ і прапанавалі аплачваемую падпрацоўку. Трэба было з’ездзіць у Беларусь і прывезці пасылку.

Пенсіянерка з расійскага рэгіёна на Волзе, паводле яе слоў, не ведала пра змесціва перадачы і не здагадвалася, што ўдзельнічае ў махлярскай схеме, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Першы раз жанчына выканала заданне і паспела вывезці за мяжу каля 15 тысяч даляраў, атрыманых ад пажылой мінчанкі.

Затым зноў вярнулася ў Мінск і каля Оперы сустрэлася з жанчынай, якая па кодавым слове «бусінка» перадала ёй каля 30 тысяч рублёў.

Пасля гэтага кур’ер была затрыманая. Грошы канфіскаваныя і будуць вернутыя ўладальніцы.

Абедзве пацярпелыя былі падманутыя тэлефоннымі аферыстамі і думалі, што нібыта дэкларуюць свае зберажэнні ў Нацбанку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула