Украіна і Расія правялі новы абмен палоннымі па формуле 200 на 200
Пасярэднікамі ў арганізацыі абмену выступілі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і ЗША.
Паводле Мінабароны Расіі, расійскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, дзе ім аказваецца медыцынская і псіхалагічная дапамога. Пазней іх плануюць даставіць у Расію для лячэння і рэабілітацыі ў медыцынскіх установах Міністэрства абароны Расіі.
Пасярэднікамі ў арганізацыі абмену выступілі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і ЗША.
Дадому таксама вярнуліся 200 украінцаў.
Паводле інфармацыі МЗС Расіі, новы абмен палоннымі паміж Расіяй і Украінай па формуле «300 на 300» запланаваны на 6 сакавіка. Паводле звестак ведамства, усяго 5—6 сакавіка плануецца вярнуць 500 расійскіх вайскоўцаў.