БЕЛ Ł РУС

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта

5.03.2026 / 11:23

Nashaniva.com

Пакуль вядома пра двух пацярпелых.

Адзін іранскі шахед прыляцеў у Азербайджан і ўзарваўся каля аэрапорта ў Нахічэвані. Там пачаўся пажар.

Другі ўпаў побач з будынкам школы ў вёсцы Шэкарабад. Дзяцей эвакуіравалі са школы. 

Два чалавекі паранены. Таксама пашкоджаны будынак аэрапорта.

Гэта першы выпадак, калі ў іранскі канфлікт аказваецца ўцягнутым і Азербайджан. Амбасадара Ірана ў Баку выклікалі ў МЗС Азербайджана. Азербайджанскі бок заявіў, што пакідае за сабою права на адказ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула