БЕЛ Ł РУС

14‑гадовая школьніца ў Мінску аддала махлярам 90 тысяч рублёў

5.03.2026 / 11:22

Nashaniva.com

Дзяўчыне пазваніў невядомы, школьніца адправіла яму геалакацыю.

Затым яна атрымала відэа ад невядомага ў камуфляжы і масцы, які пагражаў, што па яе каардынатах прыляцяць вайсковыя дроны, а саму дзяўчыну абвінавацяць у садзейнічанні тэрарызму, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Зпалохаўшыся, яна заблакавала суразмоўцу, аднак на сувязь выйшаў ілжэследчы, які пагражаў пасадзіць яе маці ў турму.

Каб выратаваць сям'ю, пацярпелая згадзілася забраць 90 тысяч рублёў бацькоўскіх зберажэнняў і перадаць іх махлярам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула