БЕЛ Ł РУС

Алі Хаменеі не прызначыў пераемніка

5.03.2026 / 07:58

Nashaniva.com

Чальцы рады экспертаў праводзяць перамовы па пытанні абрання новага лідара ў бяспечнай абстаноўцы.

Адной з верагодных фігур называюць сына былога вярхоўнага лідара Маджтабу Хаменеі. Фота: Morteza Nikoubazl / NurPhoto via Getty Images

Вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі, забіты ў выніку ўдараў з боку Ізраіля і ЗША 28 лютага, не прызначыў пераемніка, гэтае пытанне будзе разгледжана Радай экспертаў, паведаміла іранскае агенцтва Fars са спасылкай на крыніцы.

Пасля гібелі Хаменеі ў Тэгеране паўстала пытанне, ці прызначыў ён пры жыцці каго-небудзь у якасці варыянтаў пераемнасці. Крыніцы Fars паведамілі, што Хаменеі не вылучаў кандыдатаў.

3 сакавіка Tasnim і Mehr паведамілі, што Ізраіль і ЗША нанеслі ўдары па будынку Рады экспертаў у Куме. Будынак быў сур'ёзна пашкоджаны, знаходзіліся ці там людзі ў момант атакі — невядома.

Паводле даных Mehr, будынак з'яўляецца старым і не выкарыстоўваецца для пасяджэнняў кіраўніцтва Ірана. The Times of Israel паведамляла, што менавіта там павінны былі адбыцца выбары новага вярхоўнага лідара Ірана.

Крыніцы Fars заявілі, што чальцы рады праводзяць перамовы па пытанні абрання новага лідара «ў бяспечнай абстаноўцы», падкрэсліваючы, што абмеркаванне знаходзіцца на завяршальным этапе. Рада разглядала мноства варыянтаў, аб рашэнні могуць аб'явіць, магчыма, вельмі хутка — на працягу наступных гадзін або дзён.

Чытайце таксама:

Актыўны палітык з ідэямі ісламскай рэвалюцыі, больш радыкальны, чым бацька. Хто такі Маджтаба Хаменеі

Ізраіль будзе лічыць любога новага лідара Ірана «безумоўнай мішэнню для ліквідацыі»

Бункерны дзед. Хаменеі падчас вайны і палітычная будучыня Ірана

Каментары да артыкула