У Мінск з Дубая вярнулі яшчэ 283 беларусаў
Чарговы вывазны рэйс авіякампаніі «Белавія» прыбыў з Дубая ў Мінск увечары 4 сакавіка. Самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск каля 18:00 без затрымак.
Скрыншот з відэа
Палёт выконваўся бяспечным маршрутам з улікам дзейных абмежаванняў у паветранай прасторы. На борце Airbus A 330‑200 знаходзіліся 283 пасажыры, у тым ліку двое немаўлят.
Гэта ўжо другі вывазны рэйс з ААЭ за суткі. Першы прыляцеў уначы і даставіў у Мінск не толькі беларусаў, але і грамадзян Расіі. Таксама запланаваныя дадатковыя рэйсы з Дубая ў Мінск.
Паводле ранейшай інфармацыі, у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах знаходзіцца каля 2,5 тысячы арганізаваных беларускіх турыстаў. Складанасці з вяртаннем узніклі пасля закрыцця паветранай прасторы шэрагу краін рэгіёна праз ракетныя ўдары па Іране, што прымусіла авіякампаніі тэрмінова змяняць расклад і шукаць бяспечныя маршруты.
Чытайце таксама:
Здаць сакавіцкія квіткі на Дубай або з Дубая можна будзе без штрафу
Яшчэ адзін самалёт «Белавіі» вылецеў з Дубая ў Мінск
Турысты, якія захраслі ў ААЭ, вяртаюцца дадому: першы вывазны рэйс «Белавія» прызямліўся ў Мінску