БЕЛ Ł РУС

У Гродне школьнік перадаў аферыстам 82 тысячы рублёў. Але ўсё скончылася добра

4.03.2026 / 21:09

Nashaniva.com

Фігурантам крымінальнай справы аказаўся 21‑гадовы замежны грамадзянін, які выконваў ролю кур’ера ў злачыннай схеме, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Як было ўстаноўлена, малады чалавек праз месенджар атрымаў ад трэціх асоб прапанову зарабіць. Яго задача заключалася ў тым, каб выканаць ролю кур’ера. За гэтыя паслугі яму абяцалі 2% ад перададзенай сумы.

Паралельна махляры апрацоўвалі 11‑гадовага хлопчыка з Гродна. Яны пераканалі яго нічога не расказваць бацькам, затым даручылі сфатаграфаваць грошы, якія былі ў кватэры. Хлопчык запэўніў, што дома ёсць ашчадак і ён нават ведае, дзе яго захоўваюць.

Злачынцы сталі яго запалохваць і пагражаць бацьку турмой. Пры гэтым сказалі, што неабходна праверыць сапраўднасць купюр. Калі яны будуць сапраўднымі, то іх праз некаторы час вернуць. Усе размовы з хлопчыкам былі строга канфідэнцыйнымі.

У канцы лістапада аферысты зноў звязаліся са школьнікам. Пасля гэтага хлопчык перадаў кур'еру ашчадак сям’і — больш за 82 тысячы рублёў.

Кур'ер паспеў пакінуць Гродна, але неўзабаве быў затрыманы на трасе М-6. З атрыманых сродкаў ён патраціў толькі 500 рублёў, а астатнюю суму ў яго канфіскавалі і перадалі пацярпеламу.

Малады чалавек прызнаў сваю віну і раскаяўся ва ўчыненым злачынстве. Паводле яго слоў, ён не думаў пра ўсю сур’ёзнасць дзеянняў, аднак разумеў іх незаконны характар. Выконваў інструкцыі невядомай яму асобы, паколькі яму абяцалі добрую плату за нескладаную працу.

Суд прызнаў яго вінаватым паводле часткі 4 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса. Акрамя рэальнага тэрміну і штрафу, згодна з правіламі часткі 1 артыкула 46‑1 КК мабільны тэлефон фігуранта, які выкарыстоўваўся як сродак злачынства, канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Чытайце таксама:

Хлопец з Гродна закруціў хітрамудрую крымінальную схему з падменай тавараў з маркетплэйса

Пенсіянерка 10 дзён выносіла з дому грошы і золата для махляроў

Пенсіянерка аформіла на сябе для махляроў 21 сім-карту

19‑гадовы хлопец вынес махлярам усе грошы бацькоў

Жыхар Вілейкі спалохаўся абвінавачання ў фінансаванні УСУ і аддаў махлярам больш за 126 тысяч рублёў

Каментары да артыкула