БЕЛ Ł РУС

У Пентагоне абяцаюць за тыдзень узяць пад кантроль іранскае неба

4.03.2026 / 19:42

Nashaniva.com

Міністр абароны ЗША Піт Хегсэт заявіў, што амерыканскія ўзброеныя сілы пераходзяць да новага этапу аперацыі супраць Ірана з мэтай на працягу тыдня ўзяць пад кантроль яго паветраную прастору. Паводле яго слоў, кампанія толькі пачынаецца і можа працягвацца да васьмі тыдняў, прычым ЗША самі вызначаюць тэмп дзеянняў.

Піт Хегсэт. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Кіраўніцтва амерыканскага Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў паведаміла, што пасля дасягнення перавагі ў паветры ўдары будуць наносіцца глыбей па тэрыторыі Ірана. Таксама зафіксавана значнае скарачэнне запуску іранскіх ракет. Амерыканскія вайскоўцы сцвярджаюць, што маюць дастатковы запас боепрыпасаў для працягу аперацыі.

Для ўзмацнення групоўкі ЗША перакідаюць у рэгіён дадатковыя самалёты, у тым ліку знішчальнікі F-35, F-15E і F-22. Паводле наяўных звестак, у рэгіёне ўжо можа знаходзіцца каля 250 амерыканскіх баявых самалётаў з улікам авіяносцаў.

Ваенная аперацыя ЗША і Ізраіля супраць Ірана пачалася 28 лютага. Яе заяўленыя мэты — недапушчэнне атрымання Іранам ядзернай зброі і нейтралізацыя звязаных з Іранам узброеных груповак. У адказ Іран наносіць ракетныя і беспілотныя ўдары па ізраільскай тэрыторыі і амерыканскіх базах у краінах рэгіёну.

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заяўляў, што актыўная фаза кампаніі не павінна перавышаць чатыры тыдні.

Чытайце таксама:

Міністр абароны ЗША запэўніў, што ў «бясконцую вайну» аперацыя супраць Ірана не ператворыцца

Камандзір «Ахмата»: Пасля Ірана гарантавана будзем мы

ЦРУ падштурхоўвае курдаў да атакі на Іран

Трамп заявіў, што вайскоўцы ЗША могуць пачаць суправаджаць танкеры ў Армузскім праліве

Чатыры шляхі завяршэння вайны ў Іране

Каментары да артыкула