БЕЛ Ł РУС

Расійская СПА збіла ўласны верталёт пад Растовам — загінулі трое членаў экіпажа

4.03.2026 / 14:28

Nashaniva.com

У ноч на 4 сакавіка расійскія СПА збілі ў Растоўскай вобласці верталёт Мі-8 Мінабароны РФ. Ён упаў на хлеў мясцовага фермера ў хутары Дудкі ў Мілераўскім раёне. Верталёт пасля падзення загарэўся, таксама згарэла гаспадарчая пабудова. Пра гэта ASTRA паведамілі мясцовыя жыхары і пацвердзілі крыніцы ў МНС РФ.

Скрын відэа з палаючым верталётам

ASTRA дазванілася да фермера, на чый хлеў упаў верталёт. Ён паведаміў, што «з ім усё добра», паклаў слухаўку і ад далейшых каментарыяў адмовіўся.

Тры члены экіпажа верталёта загінулі на месцы. Мірныя жыхары не пацярпелі, дадалі крыніцы выдання ў МНС РФ.

Хутар Дудкі знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад вайсковага аэрадрома «Мілерава».

Раней пра тое, што падчас працы СПА па ўкраінскіх беспілотніках быў збіты расійскі верталёт, паведамілі без дэталяў Z-паблікі і мясцовыя жыхары ў чатах. Губернатар пра збіццё верталёта і гібель траіх вайскоўцаў прамаўчаў, паведаміўшы, што «ніхто з людзей не пацярпеў».

«Мінулым вечарам і ноччу Растоўская вобласць падвяргалася паветранай атацы. Некалькі дзясяткаў БПЛА адбіты ў двух раёнах — Мілераўскім і Тарасаўскім. Людзі не пацярпелі. Але не абышлося без наступстваў на зямлі — у выніку падзення абломкаў БПЛА на тэрыторыю базы адпачынку, якая будуецца, часткова пашкоджаны (шкленне і ўваходныя дзверы) нежылога памяшкання. Інфармацыя пра наступствы ўдакладняецца», — напісаў растоўскі губернатар Юрый Слюсар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула