БЕЛ Ł РУС

Ізраіль будзе лічыць любога новага лідара Ірана «безумоўнай мішэнню для ліквідацыі»

4.03.2026 / 10:26

Nashaniva.com

«Не мае значэння, як яго завуць і дзе ён хаваецца», — сказаў міністр абароны Ізраіля.

Маджтаба Хаменеі

Міністр абароны Ізраіля заявіў, што любы лідар Ірана, прызначаны «тэрарыстычным рэжымам», стане «безумоўнай цэллю для ліквідацыі».

«Не мае значэння, як яго завуць і дзе ён хаваецца. Прэм’ер-міністр і я даручылі ЦАХАЛ падрыхтавацца і задзейнічаць усе даступныя сродкі для выканання гэтай задачы», — заявіў Ісраэль Кац у X.

Учора незалежнае выданне Iran International, якое базуецца ў Вялікабрытаніі, без спасылак на крыніцы паведаміла, што сын Алі Хаменеі — 56‑гадовы Маджтаба Хаменеі — стаў новым вярхоўным лідарам Ірана.

Чытайце таксама:

Новым кіраўніком Ірана абралі сына забітага аяталы Хаменеі

Развітанне з Алі Хаменеі пачнецца сёння вечарам

Каментары да артыкула