Каля берагоў Лівіі загарэўся расійскі танкер
Каля берагоў Лівіі ў Міжземным моры гарыць расійскі газавоз Arctic Metagaz, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША і Вялікабрытаніі, паведамляе Reuters.
Скрыншот з відэа
Танкер са звадкаваным прыродным газам пад расійскім сцягам па нейкіх прычынах успыхнуў, лёс яго экіпажа на гэты момант невядомы.
Над раёнам інцыдэнту зафіксаваныя патрульныя самалёты, у тым ліку ВМС Турцыі, аднак звестак пра маштабную выратавальную аперацыю пакуль няма.
Arctic Metagaz выйшаў з Мурманска 24 лютага, а апошні раз перадаў каардынаты ад берагоў Мальты.
Судна, магчыма, было атакавана вайсковна-марскім беспілотнікам, а ў правядзенні аперацыі падазраецца Украіна, заявіла адна з крыніц Reuters. Выданне, аднак, адзначае, што суразмоўца не падаў ніякіх доказаў гэтай версіі.
Чытайце таксама:
Бельгія захапіла танкер расійскага ценявога флоту
Францыя вызваліла з-пад арышту расійскі нафтавы танкер пасля выплаты вялікага штрафу
Вайскоўцы ЗША затрымалі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту