БЕЛ Ł РУС

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні

3.03.2026 / 10:35

Nashaniva.com

У Барысаве з’явілася аўтамыйня самаабслугоўвання, якая за некалькі дзён стала славутасцю ў сацыяльных сетках. Магчыма, у Беларусі такой больш няма.

Галоўная разынка новай мыйкі — гэта тое, што санвузел тут з цалкам празрыстымі шклянымі сценамі. Звонку гэта ўражвае: празрыстая кабінка пасярод вуліцы.

Аднак сакрэт крыецца ў выкарыстанні «разумнага» шкла: як толькі наведвальнік зойдзе ўнутр і замкне дзверы — шкло цямнее.

У тыктоку з’явілася відэа з новай аўтамыйні, дзе блогер паказаў, як гэта працуе.

«Вуліцу бачыце? Я зачыняю — та-дам! Я адчыняю — та-дам!» — захапляецца блогер, паказваючы, як сцяна то адкрывае від на паркоўку, то цалкам хавае.

Каментатары жартуюць пра магчымыя факапы.

Галоўная боязь — «не забыцца замкнуцца».

Таксама гараджане хвалююцца, ці не стане туалет раптам празрыстым, калі адключаць святло і тады «ваш паход убачыць увесь Барысаў».

А некаторыя прагназуюць кароткі век навінцы: «Нашы паламаюць хутка… будзе бачна пастаянна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула