БЕЛ Ł РУС

У Дзятлаве амаль два тыдні шукаюць зніклага чалавека

2.03.2026 / 18:23

Nashaniva.com

Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта шукае Віктара Мар’янавіча Палуяна, 1967 года нараджэння, які прапаў без вестак, піша «Дятлово ОНЛАЙН».

Ён жыў па адрасе: вёска Накрышкі, вуліца Новая, 27.

З 18 студзеня 2026 года месцазнаходжанне Віктара Палуяна невядомае.

Прыкметы мужчыны: на выгляд 59 гадоў, рост 170 сантыметраў, сярэдняй паўнаты, твар авальны, вочы шэрыя, нос прамы, рот вялікі, вушы авальныя, валасы цёмна-русыя.

На момант сыходу з дому быў апрануты ў плямістую карычневую куртку з капюшонам, чорныя шапку, джынсы і чаравікі.

Чытайце таксама:

Знік беларус, які працаваў у Польшчы. Неўзабаве яго знайшлі мёртвым

У Мінску і Дзяржынску зніклі два 35‑гадовыя мужчыны. Праз некалькі дзён іх знайшлі мёртвымі

37‑гадовы мінчук паехаў у Расію і знік

Каментары да артыкула