БЕЛ Ł РУС

«Вейшнорыю» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

2.03.2026 / 15:14

Nashaniva.com

Хутчэй за ўсё, вядомага графіціста Алега Ларычава будуць судзіць за датычнасць да гэтай жартоўнай суполкі.

Праект «Вейшнорыя» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Адпаведнае рашэнне было прынятае МУС 2 сакавіка.

Паводле ведамства, дачыненне да «Viejšnoryja | Вейшнорыя» мае палітвязень Алег Ларычаў, паведамляе «Вясна».

Пра затрыманне арт-менеджара Алега Ларычава стала вядома на пачатку года. Алег — арганізатар фестывалю Urban Myths, грамадскі дзеяч і стрыт-арт-мастак.

Вейшнорыя — віртуальная дзяржава, якая ўзнікла як элемент легенды сумесных стратэгічных вучэнняў «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі і выклікала вялікі, пераважна жартоўны, розгалас у Інтэрнэце. Паводле сцэнарыя вучэнняў выдуманая дзяржава займае тэрыторыю большай часткі Гродзенскай вобласці і паўночна-заходніх частак Мінскай і Віцебскай абласцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула