БЕЛ Ł РУС

Супрацоўнікі службы эвакуацыі аддзяліліся ад «Байсола». Цяпер будзе ProEvac

2.03.2026 / 13:00

Nashaniva.com

Каманда эвакуацыі, якая больш за пяць гадоў працавала сумесна з «Байсолам», ад сёння пачынае самастойную дзейнасць як ініцыятыва ProEvac.

Фота: Damian Lemanski / Bloomberg via Getty Images

«Мы захоўваем ранейшую місію, падыходы і стандарты бяспекі. Падтрымка людзей, якія знаходзяцца ў небяспецы, застаецца для нас галоўным прыярытэтам», — гаворыцца ў паведамленні.

Звязацца з камандай па-ранейшаму можна праз Telegram:

Фёдар — @dogen_free,
Паша — @evac_help. 

Падаць заяўку на эвакуацыю можна тут. 

«Мы выбудавалі ўстойлівую сістэму дапамогі, адпрацавалі пратаколы бяспекі і набылі значны практычны вопыт у эвакуацыі людзей з зоны рызыкі. Для нас важна захоўваць магчымасць самастойнага развіцця.

Кірунак эвакуацыі ў «Байсоле» працягвае працаваць у сваім фармаце», — удакладняецца ў паведамленні. 

Частка каманды эвакуацыі працягвае працаваць у «Байсоле». Тыя, каму трэба дапамога, могуць таксама звязвацца з ёй праз форму, апублікаваную на сайце фонду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула