БЕЛ Ł РУС

У Гомелі на прыпынку каля вадаёма мясцовы жыхар пакінуў пасланне рыбакам. Што там?

1.03.2026 / 11:45

Nashaniva.com

Нягледзячы на тое, што моцныя маразы ўжо прайшлі, аматары рыбнай лоўлі ўсё яшчэ выходзяць на лёд. У прыватнасці — на кар'еры па вуліцы Народнага апалчэння на Сельмашы ў Гомелі, пішуць «Моцныя навіны».

На прыпынку побач з вадаёмам аматарам рыбнай лоўлі пакінулі пасланне, фота якога даслаў падпісчык «Моцных Навін».

«Спадары рыбакі! Калі ў вас ёсць сумленне, прабурыце лункі па ўсёй даўжыні кар'ера, устаўце чарот, абрэзаны з двух бакоў, каб паступаў кісларод. Калі вы гэтага не зробіце, будзе п***», — гаворыцца ў пасланні.

Відаць, нехта з мясцовых жыхароў перажывае, каб не было замору рыбы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула