БЕЛ Ł РУС

У Іране расказалі, хто цяпер будзе кіраваць краінай

1.03.2026 / 10:06

Nashaniva.com

У Іране пачынаецца працэс прызначэння пераемніка Алі Хаменеі.

Алі Ларыджані. Фота: AP Photo / Bilal Hussein

Сакратар Вышэйшага савета нацыянальнай бяспекі Ірана Алі Ларыджані заявіў, што працэдура перадачы ўладных паўнамоцтваў пасля гібелі Вярхоўнага лідара аяталы Алі Хаменеі пачынаецца ўжо сёння.

Для кіравання дзяржавай у пераходны перыяд будзе створаны спецыяльны часовы савет, які возьме на сябе адказнасць за краіну да моманту абрання новага пажыццёвага кіраўніка.

Згодна з афіцыйнай заявай Ларыджані, у склад гэтага часовага кіруючага органа ўвойдуць прэзідэнт краіны, кіраўнік судовай улады і адзін з юрыстаў Савета вартавых канстытуцыі — гэта спецыяльны орган, які сочыць за адпаведнасцю законаў нормам ісламу.

Алі Ларыджані падкрэсліў, што фарміраванне савета адбудзецца ў самыя кароткія тэрміны, магчыма, нават на працягу бягучага дня.

Часовы савет будзе выконваць функцыі вышэйшай улады да таго часу, пакуль не будзе вызначана кандыдатура новага рахбара, які традыцыйна засяроджвае ў сваіх руках кантроль над усімі сілавымі і рэлігійнымі інстытутамі краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула