БЕЛ Ł РУС

«Ім лепш гэтага не рабіць». Трамп папярэдзіў Іран на фоне пагроз адказаць «наймацнейшым ударам»

1.03.2026 / 08:45

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп апублікаваў заяву, у якой адрэагаваў на паведамленні з Тэгерана пра новы магутны ўдар, што яны рыхтуюць. Паводле заяваў іранскага боку, ён павінен стаць мацнейшым за ўсе папярэднія атакі ў гісторыі краіны.

У сваім звароце Трамп перасцярог іранскае кіраўніцтва ад такіх дзеянняў. Ён заявіў, што ў выпадку рэалізацыі гэтых пагроз Злучаныя Штаты адкажуць сілай, якой свет яшчэ ніколі не бачыў.

«Іран толькі што заявіў, што сёння яны збіраюцца нанесці вельмі моцны ўдар — мацнейшы, чым калі-небудзь раней. ІМ ЛЕПШ ГЭТАГА НЕ РАБІЦЬ, БО КАЛІ ЯНЫ ГЭТА ЗРОБЯЦЬ, МЫ ЎДАРЫМ ПА ІХ З СІЛАЙ, ЯКОЙ ЯШЧЭ НІКОЛІ НЕ БАЧЫЛІ!» — напісаў Трамп.

Сёння ноччу Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі, там паабяцалі адпомсціць Ізраілю і ЗША. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула