БЕЛ Ł РУС

Сёлета запусцяць эксперымент з электроннымі бальнічнымі

27.02.2026 / 19:20

Nashaniva.com

Міністр працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч на выніковай калегіі ведамства анансаваў эксперымент па ўкараненні электронных бальнічных, паведамляе БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Па словах Андрэя Лабовіча, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны правядзе ў 2026 годзе эксперымент па ўкараненні электронных бальнічных сумесна з сістэмай аховы здароўя.

На першым этапе лічбавы фармат будзе прымяняцца толькі да лісткоў непрацаздольнасці па цяжарнасці і родах. Міністр заявіў, што вынікі эксперыменту дазволяць прыняць рашэнне аб далейшым укараненні практыкі на ўзроўні ўсёй краіны.

Лабовіч таксама адзначыў высокі ўзровень лічбавізацыі сістэмы Мінпрацы, якая ўключае больш за 18 інфармацыйных рэсурсаў. Задачай ведамства ён назваў пераход да праактыўнага фармату працы з максімальным выкарыстаннем даступных дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў.

Кіраўнік ведамства ўпэўнены, што гэта значна спросціць для грамадзян працэс атрымання даведак і дакументаў, неабходных для прызначэння пенсій, дапамог і аплаты бальнічных.

Чытайце таксама:

Электронныя бальнічныя з'явяцца ў Беларусі ў 2026 годзе

У Беларусі нарэшце з'явяцца электронныя рэцэпты і бальнічныя. Праект затрымаўся на тры гады з-за санкцый

У Мінпрацы расказалі, калі пяройдуць на электронныя бальнічныя

У Беларусі з'явяцца электронныя бальнічныя

Каментары да артыкула