«Хворы, вар’ят!» — Дональд Трамп аблаяў Роберта Дэ Ніра
Легенда Галівуда раней заявіў: «Гісторыя — гэта наша краіна, і Трамп яе разбурае, і хто ведае, якія ў яго прычыны для гэтага, але гэта балюча».
Роберт дэ Ніра: Beata Zawrzel/NurPhoto via Getty Images
Прэзідэнт ЗША аблаяў легенду Галівуда пасля яго закліку да «супраціву», піша Bild
На сваёй платформе Truth Social рэспубліканец напісаў пра акцёра Роберта Дэ Ніра: «Паражаны сіндромам вар’яцтва на Трампе Роберт Дэ Ніра, яшчэ адзін хворы і вар’ят чалавек з, як я мяркую, надзвычай нізкім IQ, абсалютна не разумее, што ён робіць або гаворыць — пры гэтым нешта з гэтага насамрэч крымінальнае».
Выразам «сіндром вар’яцтва на Трампе» прэзідэнт ЗША і многія яго прыхільнікі называюць, на іх думку, навязлівае непрыманне Трампа з боку палітычных апанентаў.
Падставай для тырады Трампа стала выступленне Дэ Ніра ў падкасце The Best with Nicole Wallace, у якім актор заклікаў амерыканцаў да супраціву супраць дзеючага прэзідэнта і сказаў, што гэта «адзіны шлях».
«Гісторыя — гэта наша краіна, і Трамп яе разбурае, і хто ведае, якія ў яго прычыны для гэтага, але гэта балюча. […] Усе павінны трымацца разам, каб пазбавіцца ад яго», — сказаў Дэ Ніра, звяртаючыся да грамадзян ЗША.
Роберт Дэ Ніра яшчэ з першага тэрміну Трампа выразна пазіцыянуе сябе як яго апанент. Ён неаднаразова публічна крытыкаваў прэзідэнта. Летась зорка фільмаў «Таксіст», «Паляўнічы на аленяў», «Аднойчы ў Амерыцы» і «Хросны бацька 2» у сваёй прамове пасля ўручэння ўзнагароды за жыццёвыя дасягненні на Канскім кінафестывалі назваў Трампа «абмежаваным».
У 2016 годзе Дэ Ніра заявіў, што Трамп — свінчо і сабака, і што яму «хацелася б ударыць яго ў твар».