На дзяржаўным тэлебачанні прагучала «Купалінка» — яе выканаў сербскі іераманах, які шмат гадоў жыве ў Беларусі
Гэта быў выпуск перадачы «Скажынемаўчы» на «Беларусь 1».
Госцем перадачы стаў іераманах Агафангел сербскага паходжання. Ён шмат гадоў аднаўляе пад Пінскам манастыр, піша «Хрысціянская візія».
«Купалінку» спявалі падчас пратэстаў у 2020 годзе, а таксама яе выконваў карэспандэнт Бі-бі-сі Стыў Розенберг, продкі якога паходзяць са Шклова.
Чытайце таксама:
«Купалінка» — народная песня ці аўтарская? Правільны адказ — і такая, і такая
Іранскі прадпрымальнік выканаў «Купалінку» на старажытным іранскім барабане
Гурт ŠUMA прадставіў сваю версію «Купалінкі» і абвясціў конкурс рэміксаў на яе з важкім прызам