БЕЛ Ł РУС

На Камароўцы прадаюць маладую бульбу. Праўда, цэны касмічныя

26.02.2026 / 18:46

Nashaniva.com

Акрамя кветак у чаканні 8 сакавіка, на галоўным сталічным рынку з'явілася яшчэ адна прыкмета хуткай вясны — маладая бульба, заўважыў «Анлайнер».

Фота: «Анлайнер»

Пакуль на прылаўках толькі імпарт: беларуская парніковая бульба звычайна з’яўляецца бліжэй да мая. Цяпер жа прадаюць новы ўраджай з Азербайджана — за кілаграм просяць 15 рублёў.

Пакуль журналісты былі на рынку, пакупнікоў люксавай бульбы яны не заўважылі, але напэўна ў прыродзе яны існуюць, калі яе прывозяць.

Клубні за 15 рублёў мытыя і акуратна ўпакаваныя, але для параўнання: звычайная бульба ў крамах у гэты час каштуе каля рубля за кілаграм.

Чытайце таксама:

На Камароўцы з’явіліся папугайныя беларускія цюльпаны ФОТАФАКТ

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу

Пад Мінскам ёсць таямнічае месцейка, дзе можна паўнавартасна паабедаць за 5—10 рублёў

Бульбіна, тонкі скрылёк каўбасы — і ўсё? Што можна набыць на абед ці вячэру за адзін рубель, каб перакусіць

Каментары да артыкула