БЕЛ Ł РУС

«Кіберпартызаны» ўзламалі «Хімвалакно» — яно пастаўляе прадукцыю для абшыўкі касак і бронекамізэлек для расійскай арміі

26.02.2026 / 15:04

Nashaniva.com

Знішчаны кантролеры дамена, серверы, віртуальныя машыны і рабочыя станцыі — усяго каля 1000 машын у карпаратыўнай сетцы.

«Кіберпартызаны» заявілі пра ўзлом камп’ютарнай сеткі «Хімвалакна» — найбуйнейшага пастаўшчыка ў РФ нейлонавых нітак, з якіх вырабляецца абшыўка касак і бронекамізэлек для расійскай арміі.

Знішчаны кантролеры дамена, серверы, віртуальныя машыны і рабочыя станцыі — усяго каля 1000 машын у карпаратыўнай сетцы.

«Кіберпартызаны» заяўляюць, што парушана праца офіса, бухгалтэрыі, маркетынгу і продажаў, адгрузкі, тэхнічных і адміністрацыйных працэсаў, пашкоджаны сістэмы і базы ERP, карпаратыўная пошта, дакументаабарот Directum, сістэмы рэзервовага капіявання і інш, а на аднаўленне спатрэбяцца тыдні, частка даных страчана незваротна. Узламаныя сістэмы аховы, камеры назірання і КПП «Хімвалакна».

Паведамляецца, што атаку пачалі ў дзень гадавіны поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну — 24 лютага.

Кібераперацыя заняла каля сутак, на працягу якіх быў атрыманы поўны доступ узроўню адміністратара дамена. У ноч з 25 на 26 лютага адбыўся пранікненне ў найбольш абаронены сегмент ІТ-інфраструктуры — цэнтр апрацоўкі даных (ЦАД). Усе 8 сервераў знішчаны, уключаючы дзясяткі ключавых віртуальных машын.

У выніку выведзены з ладу кантролеры дамена, серверы, віртуальныя машыны і рабочыя станцыі. Частка прылад застаецца недаступнай. Агульны доступ быў атрыманы прыкладна да 1000 машын, а таксама да часткі сервераў, задзейнічаных у тэхнічных працэсах.

Зазначаецца, што супрацоўнікі «Хімвалакна» могуць сыходзіць у вымушаны адпачынак. Парушана офісная дзейнасць, бухгалтэрыя, маркетынг і продажы, адгрузка, тэхнічныя і адміністрацыйныя працэсы. Пашкоджаны сістэмы і базы ERP, карпаратыўная пошта, дакументаабарот Directum, сістэмы рэзервовага капіявання і іншае. На аднаўленне спатрэбяцца тыдні, частка даных страчана беззваротна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула