БЕЛ Ł РУС

Звольнены дырэктар «Мінсктранса»

26.02.2026 / 12:42

Nashaniva.com

Як стала вядома «Нашай Ніве», ад сёння «Мінсктранс» працуе без генеральнага дырэктара. Алег Дзюбенка быў звольнены з прадпрыемства.

У прыёмнай пацвярджаюць, што Алег Дзюбенка больш не працуе на ранейшым месцы. Яго асабістая старонка на сайце «Мінсктранса» ўжо выдаленая.

Алег Дзюбенка. Фота: minsktrans.by

Ад пачатку года ў працы грамадскага транспарту было зафіксавана некалькі збояў у сувязі з пашкоджаннем інфраструктуры, у прыватнасці — абрывам кантактных сетак. У выніку рух тралейбусаў раз за разам спыняўся на многіх сталічных маршрутах.

Алегу Дзюбенку 59 гадоў. Ён нарадзіўся ў Бішкеку, але з дзяцінства жыў у Гомелі. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Харкаве.

Усю кар'еру правёў у сістэме «Мінсктранса». Пачынаў майстрам у тралейбусным дэпо №3, пасля працаваў інжынерам, дайшоў да пасады галоўнага інжынера «Мінсктранса», а пасля і генеральнага дырэктара. На гэту пасаду Дзюбенка быў прызначаны ў 2020 годзе, замяніўшы Лявонція Папенку, які ўзначальваў «Мінсктранс» амаль 15 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула