БЕЛ Ł РУС

Мінчуку ў замову з фастфуду паклалі кубак, з якога нехта піў ужо

26.02.2026 / 11:48

Nashaniva.com

Жыхар Мінска засумняваўся ў кубку-хамелеоне, атрыманым у адным з рэстаранаў Mak.by. Па яго словах, аксэсуар выглядаў як юзаны.

Сваю незадаволенасць малады чалавек апублікаваў у Threads, пасля чаго сітуацыя зацікавіла кантрольныя органы, паведамілі Мінск-навіны.

Ён аформіў заказ на вынас і разам з ежай набыў кубачак. Аднак дома ён заўважыў на трубачцы брудныя сляды. Хтосьці з яго яўна піў ужо.

У каментарах пад публікацыяй прадстаўнікі сеткі паведамілі, што звязаліся з аўтарам звароту для высвятлення абставінаў. Дэталі размовы раскрываць не сталі. Пазней у кампаніі ўдакладнілі: супрацоўнікі дадаткова праінструктаваны пра правілы захоўвання і выдачы промапрадукцыі, а таксама пра неабходнасць уважліва аглядаць такія тавары перад перадачай кліентам.

Пасля з’яўлення скаргі кафэ праверылі спецыялісты Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Маскоўскага раёна. Паводле іх інфармацыі, кубкі-хамелеоны не прадаюцца як асобны тавар — яны адносяцца да рэкламнай прадукцыі і выдаюцца бясплатна ў рамках акцый.

Як патлумачылі ў санітарнай службе, такія кубкі захоўваюцца асобна ад харчовай прадукцыі, кожны ўпакаваны ў асобны пакецік. Накрыўкі і трубачкі знаходзяцца ў асобных упакоўках. Перад выдачай супрацоўнік вымае кубак з скрынкі, не здымаючы ахоўнага пакета, камплектуе яго накрыўкай і трубачкай у аднаразовых пальчатках. Пры гэтым кубкі не выкарыстоўваюцца для разліву напояў — наведнікам перадаюць новыя вырабы, што раней не знаходзіліся ў эксплуатацыі.

У санітарнай службе дадалі, што інфармацыя з сацыяльных сетак будзе ўлічана пры планаванні далейшых наглядных мерапрыемстваў у адносінах да прадпрыемства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула