БЕЛ Ł РУС

У Смаргоні 14‑гадовая дзяўчынка, каб не ісці на кантрольную, наглыталася 20 таблетак парацэтамолу і трапіла ў бальніцу

26.02.2026 / 09:28

Nashaniva.com

Школьніцу шпіталізавалі з дыягназам медыкаментознае атручэнне.

Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што, знаходзячыся дома, яна выпіла больш за 20 таблетак «Парацэтамолу».

Адчуўшы млоснасць і галавакружэнне, яна паведаміла пра сваё самаадчуванне маці, якая неадкладна выклікала хуткую медыцынскую дапамогу.

Паводле высноў судовага эксперта, у непаўналетняй выяўлена атручэнне парацэтамолам з развіццём вострага таксічнага гепатыту і пячоначнай энцэфалапатыі лёгкай ступені, што вызначаецца як лёгкае цялеснае пашкоджанне па прыкмеце кароткачасовага расстройства здароўя.

Дзяўчынка патлумачыла, што прычынай неабдуманага ўчынку было жаданне пагоршыць сваё самаадчуванне, каб не ісці ў школу на кантрольную працу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула