БЕЛ Ł РУС

Мікіта Талапіла дапамог «Ванкуверу» заваяваць адзін бал у матчы з «Вініпегам». Яго прызналі другой зоркай сустрэчы

26.02.2026 / 09:16

Nashaniva.com

У матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі «Ванкувер Кэнакс» на хатняй арэне ў авертайме саступіў «Вініпег Джэтс» з лікам 2:3.

Фота: НХЛ

25‑гадовы беларускі брамнік «Ванкувера» Мікіта Талапіла быў заяўлены на матч у якасці асноўнага галкіпера. Яго прызналі другой зоркай матча.

У гэтым сезоне НХЛ Мікіта правёў 10 матчаў, атрымаў 3 перамогі з каэфіцыентам надзейнасці 3,08 і 91,0% адбітых кідкоў. Беларуса перыядычна выклікаюць у НХЛ з фарм-клуба.

«Ванкувер» з 43 баламі займае апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі і ў агульнай табліцы НХЛ. Адставанне ад зоны плэй-оф — 20 балаў.

«Вашынгтон Кэпіталз» Аляксея Протаса сёння выйграў у «Філадэльфіі Флаерз» 3:1. Беларускі форвард закінуў адну шайбу і зрабіў адну галявую перадачу.

«Вашынгтон» займае дзявяты радок ва Усходняй канферэнцыі, на два адстаючы ад зоны плэй-оф.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула