Гэтым летам на стадыёне «Дынама» зноў пройдзе вялікі openair
Летні open-air фестываль belbet fest абвясціў дату правядзення — 13 чэрвеня. Лакацыя застанецца нязменнай: стадыён «Дынама».
Сёлета музычны фестываль адбудзецца ўжо ўрэці раз. Як паведамілі арганізатары, мерапрыемства ў 2026 годзе будзе яшчэ больш маштабным. Праўда, пакуль не раскрываюць імёны хэдлайнераў, але абяцаюць: іх хіты знаёмыя кожнаму, піша Onliner.by.
Раней на галоўнай сцэне belbet fest выступалі Jah Khalib, «Дыскатэка Аварыя», JONY, L’One, Люся Чабоціна, Feduk і іншыя.
Пры гэтым у сёлетняга фестывалю будзе новая фішка — два фарматы мерапрыемства.
Першы — з доступам да галоўнай сцэны, фотазонаў, фудкорта і іншых актыўнасцяў. Другі варыянт — бавіць час толькі ў зонах забаў, але без наведвання музычнай пляцоўкі.
Да таго ж, білеты ўжо ў продажы. Першыя пакупнікі змогуць купіць іх па спецыяльнай цане: ад 25 рублёў (без уліку камісіі білетных аператараў). Арганізатары таксама адзначылі, што з кожнай новай хваляй продажаў кошт білетаў будзе павялічвацца.