БЕЛ Ł РУС

У Мінску ўжо паставілі амаль сотню рэкламных экранаў

23.02.2026 / 19:53

Nashaniva.com

У Мінску цяпер працуе 96 мультымедыйных рэкламных экранаў. Усе яны знаходзяцца на балансе сталічнага прадпрыемства «Мінскрэклама», паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Агульная колькасць рэкламных канструкцый, якія абслугоўвае арганізацыя, перавышае 360. Іх паставілі не толькі ў межах горада, але і ўздоўж трасы М2 у кірунку Нацыянальнага аэрапорта «Мінск». За апошнія пяць гадоў іх колькасць павялічылася больш чым на траціну.

У 2026 годзе плануецца паставіць яшчэ 10 новых мультымедыйных экранаў, а таксама размясціць лайтпостары ў некаторых падземных пешаходных пераходах. Сярод планаў — абсталяванне рэкламнымі канструкцыямі пераходу каля станцыі метро «Аэрадромная» і павелічэнне іх колькасці ў пераходзе пад плошчай Якуба Коласа.

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў падкрэслівае неабходнасць шырэй выкарыстоўваць мультымедыйныя экраны ў рэкламных мэтах і распрацоўваць якасны дызайн сацыяльнай рэкламы. Паводле слоў прадстаўнікоў улады, яна павінна быць яркай, цікавай і прыцягваць увагу.

Сярод задач прадпрыемства — праектаванне, вытворчасць, размяшчэнне і абслугоўванне розных відаў вонкавай рэкламы. Таксама пастаўлена задача актывізаваць працу па прыцягненні новых кліентаў.

Чытайце таксама:

Энтузіясты алічбавалі ўсе могілкі Мінска

«Дома больш няма». Як беларускія айцішнікі вяртаюцца на радзіму пасля жыцця за мяжой

«Яндэкс Браўзер» аналізуе нават асабістыя паведамленні. Вось якія звесткі збіраюць браўзеры і чаму гэта важна

Каментары да артыкула