Зламаўся цягнік Брэст — Віцебск
Паломка лакаматыва адбылася на станцыі «Копысь».
Сёння цягнік №606 Брэст — Віцебск/Полацк, які адправіўся ўчора з Брэста ў 17:22 і павінен сёння прыбыць у Полацк у 9:32, праз паломку цеплавоў быў спынены на станцыі Копысь, паведамляе прэс-служба Белчыгункі.
На станцыю быў накіраваны дапаможны лакаматыў. Цягнік адправіўся са станцыі Копысь у 6:44 і рухаецца з затрымкай 1 гадзіна 20 хвілін.