У які дзень самыя танныя авіяквіткі
І за колькі дзён лепш браніраваць пералёт, каб найбольш сэканоміць.
У дакладзе Expedia 2026 Air Hacks прыводзяць лайфхакі для падарожнікаў. Вось ключавыя моманты.
Пятніца — новы найлепшы дзень для браніравання.
Пятніца таксама з'яўляецца самым танным днём для міжнародных пералётаў — прыкладна на 8% танней, чым нядзеля (самы дарагі дзень). Для паездак унутры ЗША самы танны дзень для палётаў — аўторак, што дазваляе зэканоміць да 14% у параўнанні з нядзеляй.
Самы танны месяц для палётаў — жнівень. Жнівень — найбольш бюджэтны месяц для міжнародных падарожжаў, калі тарыфы прыкладна на 29% ніжэйшыя, чым у снежні (сярэдняя эканомія складае 120 даляраў).
Аўторак — дзень з найменшай загружанасцю рэйсаў, а нядзеля — з найбольшай. Люты з'яўляецца самым спакойным месяцам для палётаў, у той час як ліпень — самым загружаным. Самыя спакойныя канкрэтныя даты — 25 лютага, 4 сакавіка і 18 лістапада, а пікавыя даты — 22 мая, 3 ліпеня і 29 жніўня.
Міжнародныя падарожнікі могуць зэканоміць у сярэднім 190 даляраў, забранзіраваўшы квіткі за 31—45 дзён да вылету, а не за паўгода. Для самых смелых падарожнікаў браніраванне за 8—14 дзён можа быць найбольш выгадным і даць сярэднюю эканомію ў 225 даляраў.
«Мікра-вакацыі» набіраюць папулярнасць. 24‑гадзінныя «мікра-адпачынкі» пачаліся як трэнд у TikTok, але ў 2026 годзе яны становяцца масавымі — чвэрць міленіялаў і прадстаўнікоў пакалення Z плануюць паляцець куды-небудзь усяго на суткі. Самымі папулярнымі кірункамі з'яўляюцца Таронта, Насау і Сан-Хуан.