БЕЛ Ł РУС

«Яно ўжо ў дарозе!!!»: Трамп заявіў аб адпраўцы плывучага шпіталя ў Грэнландыю

22.02.2026 / 11:34

Nashaniva.com

Незразумелае паведамленне апублікаваў у сваёй сацсетцы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп — ён абвясціў аб пачатку гуманітарнай місіі ля берагоў Грэнландыі. Трамп паведаміў, што Злучаныя Штаты накіроўваюць да вострава буйное медыцынскае судна для дапамогі мясцоваму насельніцтву.

«Разам з фантастычным губернатарам Луізіяны Джэфам Лэндры мы збіраемся адправіць у Грэнландыю вялікае судна-шпіталь, каб паклапаціцца пра многіх хворых, якім там не аказваецца неабходная дапамога. Яно ўжо ў дарозе!!!» — напісаў Трамп.

Заява была зроблена напярэдадні вячэры для губернатараў-рэспубліканцаў у Белым доме, дзе Трамп актыўна абмяркоўваў гэтае пытанне з Лэндры. Ні Белы дом, ні офіс губернатара пакуль не расказалі падрабязнасцяў місіі. СМІ гадаюць, што за карабель меў на ўвазе прэзідэнт ЗША.

Пасля свайго вяртання ў Белы дом Трамп аднавіў рыторыку аб неабходнасці ўстанаўлення кантролю ЗША над Грэнландыяй, спасылаючыся на стратэгічную важнасць рэгіёна ў супрацьстаянні Расіі і Кітаю.

У студзені на форуме ў Давосе ён заявіў пра намер пачаць неадкладныя перамовы аб куплі вострава ў Даніі: «Людзі думалі, што я выкарыстаю сілу, але мне не трэба выкарыстоўваць сілу. Я не хачу выкарыстоўваць сілу. Я не буду выкарыстоўваць сілу».

Цяперашняя адпраўка «плывучага шпіталя» можа стаць чарговым крокам у тактыцы «мяккай сілы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула