БЕЛ Ł РУС

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз

21.02.2026 / 22:24

Nashaniva.com

У Варнянскай сярэдняй школе Астравецкага раёна 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, было шмат мерапрыемстваў для вучняў усіх класаў, ад малодшых да старэйшых. У адной з сустрэч прыняў удзел пробашч каталіцкай парафіі ў Варнянах ксёндз Віктар Захарэўскі. Яго запрасілі стаць госцем квэсту «Ключы ад сэрца мовы» для вучняў 10‑11 класаў, піша Katolik.life.

Святар сказаў школьнікам, што беларуская мова — гэта не толькі гукі і літары, але і шлях да Бога, калі вымаўляць іх з любоўю.

Што адно кароткае «трымайся», сказанае па-беларуску, можа стаць сапраўднай малітвай за таго, хто побач.

Што слова, народжанае ў сэрцы, здольнае суцешыць мацней, чым доўгія прамовы. 

«Няхай вашы словы заўжды нясуць святло», — пажадаў святар.

Чытайце таксама:

Замежныя дыпламаты, якія працуюць у Мінску, на Дзень роднай мовы падзяліліся неперакладальнымі словамі са сваіх моў

Да Дня роднай мовы «Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў

Ціханоўская: Наша мова — гэта наша сіла. І яна будзе жыць у вольнай Беларусі

«Блін беларускі, залятае ў рот не вузкі». Скандальны камісар Крываносаў зняўся ў дзіўнай рэкламе

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі

Каментары да артыкула