Ёханес Клэба заваяваў шосты залаты медаль на Алімпіядзе-2026 і 11‑ы ў кар'еры
Клэба здабыў шэсць залатых медалёў з шасці на Алімпіядзе-2026. Гэта абсалютны рэкорд.
Фота: Lars Baron / Getty Images
Сёння няўрымслівы нарвежац выйграў гонку на 50 км. Ён усе дзве гадзіны трымаўся ў групе лідараў, а за апошнія метраў 300‑400 да фінішу апярэдзіў суайчынніка Марціна Лёўстрэма Нюэнгета.
Клэба прабег 50 км за 2 гадзіны і 7,1 секунды, адставанне Нюэнгета склала 17,5 секунды, бронза таксама ў нарвежца Эміля Іверсэна (+46.5 секунды).
У нарвежцаў 18‑е золата на Алімпіядзе.
Клэба на гэтай Алімпіядзе выйграў усе залатыя медалі ў індывідуальных дысцыплінах (апроч сённяшняй гонкі, таксама скіятлон, класічны спрынт, раздзельны спрынт), а таксама камандны спрынт і заваяваў золата ў складзе каманднай эстафеты.
У Ёханэса гэта 11‑ы залаты медаль на Алімпіядах пачынаючы з 2018 года. У Мілане па колькасці найвышэйшых узнагарод ён абагнаў лыжнікаў Марыт Б'ёрген, Б'ёрна Дэлі і біятланіста Уле-Эйнара Б'ёрндалена, у якіх па восем залатых медалёў, але яны завяршылі кар'еру.
Са спартоўцаў, што выступаюць зараз, па сем залатых медалёў маюць пара немцаў Тобіас Арльт і Тобіас Вендль у санным спорце. На гэтай Алімпіядзе яны ўзялі золата ў эстафеце і выйгралі бронзу ў парных спаборніцтвах.