БЕЛ Ł РУС

Беларускіх фігурыстаў не дапусцілі да чэмпіянату свету

21.02.2026 / 14:37

Nashaniva.com

Беларускія і расійскія фігурысты не змогуць удзельнічаць у чэмпіянаце свету 2026 года ў Празе, заявілі «Матч ТБ» у Міжнародным саюзе канькабежцаў.

Вікторыя Сафонава заняла ў кароткай праграме 26‑е месца і не змагла трапіць у 24‑ку фігурыстак, што ў свабоднай праграме разыгралі медалі. Фота: НАК

«Для кваліфікацыйных спаборніцтваў да зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года ў Мілане і Карціне было зроблена выключэнне», — адзначылі ў прэс-службе.

Да Алімпіяды ў Мілане былі дапушчаныя ў нейтральным статусе Вікторыя Сафонава (Беларусь) і Адэлія Петрасян і Пётр Гуменнік (Расія).

На міжнародным узроўні беларускія і расійскія хакеісты адхіленыя пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула