Украінцы атакавалі завод у Удмурціі, на якім робяць «Іскандэры» і «Арэшнік»
Завод у Воткінску, які знаходзіцца ў расійскай Удмурціі і выпускае ракеты «Іскандэр-М», «Топаль-М» і «Арэшнік», трапіў пад начную ўкраінскую атаку, паведамляе Astra. Відэа сведкаў знятае прыкладна за паўкіламетра ад магчымага эпіцэнтру пажару.
Мясцовыя жыхары ў чатах паведамляюць, што падчас атакі пашкоджаныя цэхі №22 і №36. Паводле ўкраінскіх аналітыкаў, удар быў нанесены не БПЛА, а ракетамі «Фламінга», хоць пацвярджэння гэтаму пакуль няма. Ад горада Воткінска да мяжы з Украінай амаль паўтары тысячы кіламетраў.
Воткінскі завод з’яўляецца стратэгічным абаронным прадпрыемствам і знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Вялікабрытаніі, ЕС, Швейцарыі, Аўстраліі, Японіі і Украіны.
Кіраўнік Удмурцкай Рэспублікі Аляксандр Брачалаў пацвердзіў атаку УСУ на «адзін з аб'ектаў» рэспублікі. Паводле яго слоў, удар быў нанесены беспілотнікамі.
Ёсць і пацярпелыя, але іх колькасць не называецца.
У жніўні 2023 года на заводзе ўжо адбыўся выбух у цэху №95, калі быў пашкоджаны адзін з карпусоў, дзе збіралі ракеты для адпраўкі ва Украіну. Прычынай тады назвалі «спрацоўванне абсталявання».
Чытайце таксама:
Ва Украіне паказалі, як запускаюць ракеты «Фламінга» ВІДЭА
Мінабароны РФ упершыню прызнала ўдары па Расіі новымі ўкраінскімі ракетамі «Фламінга»
Украіна заяўляе, што ўдарыла «Фламінга» па палігоне, адкуль Расія запускае «Арэшнік». Які вынік?