БЕЛ Ł РУС

У Магілёве ўрэзаўся ў дрэва аўтобус з пасажырамі

20.02.2026 / 17:15

Nashaniva.com

Паводле папярэдняй інфармацыі УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, 20 лютага ў Магілёве на Пушкінскім праспекце 28‑гадоваму кіроўцу аўтобуса МАЗ падчас руху стала дрэнна. У выніку мужчына здзейсніў наезд на металічную агароджу, а затым на дрэва.

Скрыншот з відэа

У салоне ў момант здарэння знаходзіліся 28 чалавек. На шчасце, ніхто з іх не пацярпеў. Кіроўцу аказалі медыцынскую дапамогу.

У гэты момант высвятляюцца ўсе абставіны ДТЗ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула