У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?
Малады чалавек уладкаваўся падсобным рабочым у Гомелі на вытворчасць бетонных вырабаў у 2023 годзе. Праз паўтара месяца на працы адбыўся няшчасны выпадак, у выніку якога ён загінуў.
У момант выкарыстання гарызантальнага ўніверсальнага змяшальніка адзенне трапіла ў абсталяванне, а ён сам — пад лопасці вала, што круціўся. Хлопец загінуў.
Было праведзена расследаванне — асобамі, якія дапусцілі парушэнні, прызнаныя дырэктар падраздзялення і начальнік вытворчасці. Крымінальныя справы ў дачыненні да іх спыненыя з прычыны амністыі. Акрамя таго, суд прызнаў вінаватым у прычыненні смерці з неасцярожнасці фармоўшчыка гэтага прадпрыемства, які ўключыў абсталяванне, — ён таксама вызвалены паводле акту амністыі.
Для жанчыны гэта быў адзіны сын і ў сувязі з яго нечаканай смерцю яна адчула фізічныя і маральныя пакуты. Жанчына прасіла спагнаць з кампаніі кампенсацыю 1 000 000 рублёў і судовыя выдаткі.
Суд вырашыў, што ў маці загінулага ёсць законныя падставы для атрымання грашовай кампенсацыі маральнай шкоды за кошт працадаўцы сына як уладальніка крыніцы падвышанай небяспекі.
Суд Навабеліцкага раёна Гомеля спагнаў з працадаўцы на карысць маці загінулага 60 000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды, таксама вырашыў пытанне аб судовых выдатках.