БЕЛ Ł РУС

Вялікабрытанія адмовіла ЗША ў выкарыстанні баз для ўдараў па Іране

20.02.2026 / 09:51

Nashaniva.com

Вялікабрытанія не дазволіла ЗША наносіць авіяўдары па Іране з брытанскай базы на востраве Дыега-Гарсія і авіябазы ў Глостэршыры, піша Sky News.

База ў Дыега-Гарсія, карта Бі-бі-сі

Амерыканскія вайскоўцы разлічвалі на выкарыстанне базы на Дыега-Гарсія, а таксама базы RAF Fairford у Глостэршыры, дзе знаходзяцца цяжкія бамбавікі ЗША.

«Згодна з даўнім пагадненнем паміж Лонданам і Вашынгтонам, Пентагон можа пачынаць аперацыі толькі з гэтых двух месцаў, а таксама з іншых авіябаз Вялікабрытаніі, дзе размешчаны амерыканскія вайсковыя самалёты і персанал, пры папярэднім адабрэнні брытанскага ўрада.

Аднак, Вялікабрытанія не дала дазволу біць па Іране, бо занепакоеная магчымым парушэннем міжнароднага права.

Як сцвярджаюць журналісты, цяпер Вялікабрытанія не збіраецца падтрымліваць ЗША ў любой вайсковай аперацыі супраць Ірана.

Чытайце таксама:

Трамп заклікаў Брытанію не аддаваць базу Дыега-Гарсія. Ён кажа, што яна можа спатрэбіцца для ўдараў па Іране

Вайскоўцы ЗША заявілі Трампу аб гатоўнасці ўдарыць па Іране 21 лютага

Каментары да артыкула