БЕЛ Ł РУС

ЗША абагналі Італію ў медальным заліку

20.02.2026 / 08:55

Nashaniva.com

Злучаныя Штаты выйшлі на другое месца ў неафіцыйным камандным заліку.

Аліса Лю. Фота: Jamie Squire/Getty Images

Упэўнена лідзіруе Нарвегія, у якой 34 медалі, у тым ліку 16 залатых, восем срэбраных і 10 бронзавых.

У ЗША — 27 медалёў (9+12+6), Італіі — 26 (9+5+12), Францыі — 19 (6+8+15), у Нідэрландаў — 16 (6+7+3).

Амерыканцы ўчора заваявалі золата хакейнага жаночага турніру, а ў адзіночным фігурным катанні золата выйграла Аліса Лю. Срэбра заваявала японка Каоры Сакамота, бронза ў яе суайчынніцы Амі Накаі.

Усяго медалі бралі 27 краін з 95, што ўдзельнічаюць у Алімпіядзе.

Топ-10

Афіцыйны сайт Алімпіяды

Зімовая Алімпіяда скончыцца ў нядзелю.

Сёння будуць разыграныя медалі ў скай-кросе фрыстайла, забегу на каньках на 1500 метраў у жанчын, пройдзе мас-старт у біятлоне ў мужчын.

Таксама адбудуцца паўфіналы ў мужчынскім хакейным турніры: Канада — Фінляндыя, ЗША — Славакія.

Медалёў на гэтай Алімпіядзе ў беларусаў няма, упершыню з 1994 года.

Але на гэтых Гульнях у нас мінімальнае прадстаўніцтва, усяго сем чалавек, у ранейшыя разы было ад 27 да 33. Так здарылася ў тым ліку з-за міжнароднага бану біятланістаў і біятланістак, што рэгулярна прывозілі медалі. І беларускія хакеісты не былі дапушчаныя да адбору хакейнага турніру.

Апошняя беларуская прадстаўніца Марына Зуева мае ў суботу ўзяць удзел у мас-старце на каньках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула