БЕЛ Ł РУС

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць Расіі

19.02.2026 / 22:04

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць Расіі, уведзеныя ў сувязі з уварваннем ва Украіну. Адпаведнае рашэнне апублікавана ў Федэральным рэестры ЗША і падпісана 18 лютага.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Гаворка ідзе пра абмежаванні, уведзеныя ў 2014-м, 2018‑м і 2022‑м гадах. У дакуменце адзначаецца, што дзеянні і палітыка расійскіх уладаў па-ранейшаму ўяўляюць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў.

Санкцыі былі падоўжаныя нягледзячы на тое, што працягваюцца трохбаковыя перамовы па спыненні расійска-ўкраінскай вайны, у якіх Вашынгтон выступае пасярэднікам.

Чытайце таксама:

Спецпрадстаўнік Пуціна пацвердзіў, што Расія прапануе ЗША за зняцце санкцый здзелку коштам у трыльёны даляраў

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters

The Economist: Крэмль прапанаваў сям'і Трампа за зняцце санкцый долі ў энергетычных актывах

Каментары да артыкула