На Раду міру ў ЗША ўрэшце не паехаў нават Рыжанкоў
Як даведалася «Радыё Свабода» ад афіцыйных амерыканскіх крыніц, прадстаўнік Беларусі не будзе ўдзельнічаць у першай сустрэчы Рады міру ў Вашынгтоне 19 лютага.
Максім Рыжанкоў. Фота: Alexander Nemenov Pool Photo via AP
Прадстаўнікоў на пасяджэнне ў розным статусе пашлюць 48 краін, але Беларусі сярод іх няма.
Раней Наталля Эйсмант заяўляла, што Аляксандр Лукашэнка паехаць не зможа, нягледзячы на запрашэнне, а паляціць ад Беларусі міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.
Чытайце таксама:
Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон
Больш за 20 краін возьмуць удзел у першым пасяджэнні Рады міру
«Вырашыце пытанне, каб я змог спакойна прыляцець». Лукашэнка расказаў, чаму не паляцеў у Вашынгтон