БЕЛ Ł РУС

Прэстыжныя мікрараёны Мінска ператварыліся ў міннае поле — новая праблема

20.02.2026 / 10:00

Максім Сыраежка

«Ну проста ўсё ў сабачым дзярме! Ступіць няма куды. Усе двары таксама». 

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Carlos Bezz / Getty Images

Хоць на календары толькі сярэдзіна лютага і снег яшчэ ляжыць, першыя адлігі прынеслі мінчукам непрыемныя адкрыцці. Варта было тэмпературы трохі падняцца, як двары сталіцы ператварыліся ў міннае поле.

Жыхарка прэстыжнага мікрараёна каля Нацыянальнай бібліятэкі ў сваім трэдс падзялілася ўражаннямі ад прагулкі з сваім гадаванцам:

«Маяк! Проста боль. Выйшлі з сабакам гуляць на праменад. Ну проста ўсё ў сабачым дзярме!! Ступіць няма куды. Усе двары таксама. Мне здаецца, у мяне сам сабака ў вялікім здзіўленні. Пабегаць немагчыма, каб у гэта дзярмо не стаць. А што адбываецца? Усе рэзка забыліся, адкуль бяруцца пакеты?!»

Паводле слоў аўтаркі, летась такой сітуацыі не назіралася, як і на працягу гэтай зімы. Але цяпер культура людзей дэградавала.

Сітуацыя настолькі крытычная, што нават сама жывёла адмаўляецца гуляць.

«У мяне сабака адмовіўся гуляць. Хочацца нешта панюхаць, а навокал адно гаўно. Не разумею, чаму рэзка перасталі прыбіраць. Тут ужо і на дварнякоў не скінуць нічога, гэта ўсё свае», — піша аўтар.

У каментарах падтрымалі аўтара. Людзі лічаць, што вінаватыя не толькі ўладальнікі сабак, але і ўмовы надвор'я гэтай зімой, якія «разбэсцілі» гаспадароў:

«Цяпер яшчэ наступіць не страшна, яно замарожанае, а вось калі пацяплее))). Так, сёлета асабліва жахліва, нязвыкла шмат снегу, яшчэ і маразы. Сабачнікі рэальна расслабіліся, не прыбіраюць, нават калі сабака нагадзіў наўпрост каля пад'езда ці на дарожцы. У мінулыя гады такога жаху не было».

На гэта аўтарка яшчэ раз падкрэсліла, што сітуацыя горшае менавіта зараз, калі крыху сцяплела:

«Снег растае. Плюс да гэтага і смецце ад людзей павылазіла. Двайное комба».

Некаторыя карыстальнікі паспрабавалі патлумачыць псіхалогію і матывацыю тых гаспадароў, якія не прыбіраюць за сваімі гадаванцамі:

«Вашы суседзі вырашылі, што прадукт праваліцца і будзе незаўважна. Гэта іх стаўленне да праблем. Яны лічаць, што калі пыл замесці пад ложак, яго як бы і няма».

Гэтую думку падтрымала яшчэ адна ўдзельніца дыскусіі:

«Цалкам згодная. Немагчыма хадзіць. Асабіста бачыла, як гэта адбываецца, яны проста закопваюць снегам нагой какашкі свайго сабакі. А цяпер гэта ўсё праявілася. А навошта напружвацца, пакеты нейкія…»

Як выявілася, праблема характэрна не толькі для «Маяка Мінска», але і для ўсіх раёнаў горада:

«Лебядзіны — такая ж гісторыя (( У мяне ёсць сабака, і я не ўяўляю, як можна пайсці і не прыбраць».

«Падтрымліваю! Курасоўшчына!!! Сёння ішла, літаральна праз кожны метр!!! Лаялася матам. Напэўна, калі б убачыла, як пасралі і не прыбралі, напала б з кулакамі!!! Мая заўсёды лезе па гэтым шарпаку далей ад дарожкі, але я ўсё роўна лезу прыбіраць. І гэта цэлы квэст, каб не наступіць!!!»

«Каменная Горка ўся засыпаная».

«Дык гэта скрозь. У-сю-ды. Я ў шоку і моцным абурэнні. Учора спецыяльна пілаваў поглядам усіх, хто хадзіў з сабакамі… мне з сабакам самому гуляць некамфортна. Не кажучы ўжо пра тое, што калі ідзеш прыбіраць за сваім, адчуванне, што па в'етнамскіх джунглях».

Адна з жанчын выказала меркаванне, што часцей за ўсё грашаць непрыбіраннем «нейкія бабкі і дзеці». Аднак аўтарка допісу запэўніла, што вінаватыя далёка не толькі яны:

«І мужыкі такія вось проста, якія лічаць што яны звёзды-п**ды, прабачце за мат. Асабіста бачыла. Дзеці туды ж».

Праўда, знайшліся і тыя, хто, не разабраўшыся, прапанаваў:

«Забараніць гэтых сабак у шматпавярховіках, і ўсё. Задзяўблі і гаўно, і гэтыя сабакі без павадкоў».

Зразумела, што такая агрэсіўная пазіцыя не спадабалася аўтарцы допісу, якая сама з'яўляецца адказнай уладальніцай сабакі.

«То-бок, вы вырашылі напісаць гэты каментар пад маім допісам, калі ў мяне ёсць сабака? Чым кіраваліся?» — пацікавілася яна.

Адказ быў лаканічны: «Пра сабак прачытала, крык душы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула