У Пскоўскай вобласці гарыць нафтабаза — дроны прабілі ахоўную сетку
У сеціве з’явілася велізарная колькасць відэа пажару на нафтабазе ў Вялікіх Луках Пскоўскай вобласці РФ пасля атакі беспілотнікаў.
Гэта прадпрыемства, якое належыць ТАА «Пскоўнафтапрадукт», ужо станавілася мэтай для дронаў у красавіку 2024 года, аднак гэтым разам наступствы былі больш сур'ёзнымі.
Паводле аналізу ASTRA, кадры знятыя з тэрыторыі Вялікалуцкага мясакамбіната, размешчанага на адрасе: Ліцейная вул., 17. Работнікі гэтага камбіната, па ўсёй верагоднасці, і ўцякаюць на відэа ў першыя хвіліны пасля атакі. Адлегласць ад месца здымкі да нафтабазы — каля 300 метраў.
Над рэзервуарамі нафтабазы была ўсталявана спецыяльная ахоўная сетка. Аднак, паводле звестак OSINT-аналітыкаў і сведчанняў відавочцаў, некалькім дронам удалося прабіць гэтую канструкцыю, што і выклікала буйны пажар.
Вялікалуцкая нафтабаза з'яўляецца стратэгічна важным вузлом для рэгіёна. Там захоўваюцца бензін і дызельнае паліва, якія адгружаюцца для сетак АЗС, транспартных кампаній і мясцовых прадпрыемстваў.
Мінабароны РФ справаздачылася пра 113 украінскіх беспілотнікаў, збітых за ноч над расійскімі рэгіёнамі — над Бранскай вобласцю, Смаленскай, над Цвярской, над Наўгародскай вобласці, над Ленінградскай, над Калужскай. Пры гэтым у зводцы не згадваецца Пскоўская вобласць, дзе БПЛА атакавалі нафтабазу.