БЕЛ Ł РУС

Беларуская чыгунка адкрыла сетку кавярняў самаабслугоўвання

18.02.2026 / 18:34

Nashaniva.com

Беларуская чыгунка запусціла ўласную сетку кавярняў самаабслугоўвання. Праект ужо пачаў працаваць на шэрагу вакзалаў краіны, паведамляе прэс-служба БЧ.

Кавярні аформленыя ў фірмовым стылі Беларускай чыгункі — іх можна пазнаць па лаканічным дызайне і знаку «БЧ». Нягледзячы на фармат самаабслугоўвання, для пасажыраў прадугледжаны фармат «асабістага барысты» — маецца на ўвазе аўтаматызаваная сістэма прыгатавання напояў.

Пункты працуюць кругласутачна ў залах чакання 11 вакзалаў, у тым ліку ў Баранавічах-Палескіх, Брэсце-Цэнтральным, Віцебску, Гродне, Гомелі, Полацку, Магілёве і іншых гарадах. У найбліжэйшы час сетку плануюць пашырыць і на іншыя лакацыі.

Для прыгатавання напояў выкарыстоўваецца 100% арабіка. У меню — эспрэса, амерыкана, капучына, вяршковы латэ, шакаладны макачына, гарачы шакалад, шакаладнае малако і бананавы раф. Аплаціць пакупку можна бескантактнымі банкаўскімі карткамі або смартфонам.

Чытайце таксама:

У Мінску вядомыя вытворцы касметыкі адкрываюць незвычайную кавярню

У Пінску дзяўчына зняла абутак на ўваходзе ў кавярню, каб не запэцкаць вымытую падлогу

Пад Мінскам ёсць таямнічае месцейка, дзе можна паўнавартасна паабедаць за 5—10 рублёў

Лявон Халатран распавёў пра свой новы бар

Каментары да артыкула