БЕЛ Ł РУС

Ганна Гуськова ў першай спробе фіналу па лыжнай акрабатыцы заняла 10‑е месца

18.02.2026 / 15:18

Nashaniva.com

Ганна скокнула з вынікам 86,44 бала.

Першае месца пакуль у аўстралійкі Дэніэл Скот (117,19), другое месца ў кітаянкі Фані Кон (113,33), трэцяе ў Ксю Мінтаа (107,75).

Зараз ідзе другая спроба.

Каб працягваць барацьбу за медалі, трэба прабіцца ў топ-6. Ганна заняла 10‑е месца.

Пачынаючы з 1998 года беларускія фрыстайлісты прывозілі медалі з усіх Алімпіядаў, у тым ліку у 2010, 2014 і 2018 гадах залатыя.

Гуськова ўзяла золата на Алімпіядзе-2018 і срэбра ў 2022 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула